Recent twitter entries...

  •  

БудзьмаTUT. Ток-шоу “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”

Опубликовано | Размещено в: Культуры | Опубликовано 27-03-2013

0

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і інтэрнэт-тэлебачанне TUT.BY-TB ладзяць ток-шоу “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”.
 
У Беларусі актыўна з’яўляюцца нішавыя выданні, новамедыйныя фарматы, якія дазваляюць ахапіць моладзевую аўдыторыю. Камерныя культурніцкія мерапрыемствы карыстаюцца папулярнасцю: імі поўняцца раздзелы афіш на кожным СМІ-сайце і адмысловыя старонкі ў сацсетках. Нягледзячы на гэта, на шырокай інфармацыйнай прасторы па-ранейшаму дамінуюць прадстаўнікі расейскага і заходняга шоубізу, а ў свядомасці шараговых беларусаў усё яшчэ існуюць стэрэатыпы пра “правінцыйнасць” сучаснай беларускай культуры.
 
Ці здольная культурніцкая журналістыка палепшыць нашае жыццё і свае пазіцыі ў медыя, разважаюць: Віктар Марціновіч, намеснік рэдактара “БелГазеты”, журналіст, калумніст, выкладчык гісторыі мастацтва ў ЕГУ, пісьменнік; Таццяна Заміроўская, журналістка, пісьменніца, музычны крытык (“БелГазета”, “Большой”, калісьці  — “Музычная газета”), вядомая сваім індывідуальным крытычным стылем; Алег Хаменка, музыка, лідар гурта “Палац”, культрэгер; Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, графік, фатограф, “рок- паэт”, перакладчык і публіцыст; Алесь Плотка, PR-менеджар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, паэт, менеджар культурніцкіх праектаў.
 
Мадэратар: Ірына Віданава (citydog.by).
 

28 сакавіка, 19.00, прамы эфір TUT.BY-TB

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.



Оставить комментарий

You must be logged in to post a comment.