Recent twitter entries...

  •  

На аўкцыёне ў Маскве прадаюць кнігу Казіміра Малевіча, выдадзеную ў Віцебску

Опубликовано | Размещено в: Культуры | Опубликовано 21-09-2013

0

Кніга Казіміра Малевіча “О новых системах в искусстве”, выдадзеная ў Віцебску ў 1919 годзе, выстаўленая на аўкцыёне “Старадаўнія і рэдкія кнігі, карты, гравюры” аўкцыённага дома «Кабинетъ» у Маскве.

Гэтая кніга была надрукаваная накладам 1000 асобнікаў у канцы снежня 1919 года літаграфічным спосабам падмайстрамі віцебскага вучылішча пад кіраўніцтвам Эль Лісіцкага.

Асноўнай ідэяй кнігі з’яўляецца алагізм, закліканы вызваліць мастака ад забабонаў традыцыйнага мастацтва, разбурыць яго догмы і замяніць іх новымі прынцыпамі. Алагізм праяўляецца ў сумяшчэнні двух процілеглых формаў — каровы і скрыпкі. Скрыпка выступае ўзнёслым сімвалам элітарнасці, карова — знакам штодзённасці і прызямлення. Супастаўленне і барацьба двух формаў — каровы і скрыпкі — прадстаўленыя ў кубістычнай пабудове і суправаджаюцца разгорнутым тлумачэннем мастака-творцы.

Дадзеная праца з’яўляецца яшчэ адным крокам Малевіча на шляху да супрэматызму, зацвердзiўшаму самадастатковасць жывапісу, які пераходзіць ў вобласць чыстай абстракцыі,— адзначаецца ў анатацыі аўкцыённага дома.

У адпаведнасці з папярэднімі ацэнкамі, гэты лот можа быць прададзены за 260 000-300 000 расійскіх рублёў, што складае прыкладна 6000-7000 еўра. Аўкцыён адбудзецца 25 верасня.

Оставить комментарий

You must be logged in to post a comment.