Recent twitter entries...

  •  

Мемарыяльную шыльду Каліноўскаму ў Мінску пераносяць на новае месца

Опубликовано | Размещено в: Без рубрики | Опубликовано 19-09-2013

0

Мемарыяльная шыльда ў гонар Кастуся Каліноўскага правісела ля галоўнага ўвахода ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя зусім нядоўга. Цяпер пра яе нагадвае толькі абрэзаная арматура, на якой яна мацавалася да сцяны.

Дзяжурны ахоўнік Палаца барацьбы патлумачыў, што шыльду знялі. На пытанне: «Чаму?» — ён толькі паціснуў плячыма і сказаў, што «паступіў такі загад».

Аднак дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя А. Мядзведзя Мікалай Палазнік запэўніў, што падстаў хвалявацца няма і шыльда застанецца па адрасе Каліноўскага, 55. «Мемарыяльную шыльду знялі, бо на цёмным граніце абліцоўкі яна глядзелася занадта змрочна. Нібыта крэматорый які. Таму было вырашана перанесці яе трошкі ўбок. Для гэтага рыхтуем пляцоўку. У суботу шыльда ўжо будзе на новым месцы», — патлумачыў ён.

Новае месца для шыльды сапраўды рыхтуюць. Цяпер Каліноўскі будзе вісець на рагу будынка, на фоне святлейшай пліткі.

Мемарыяльная шыльда ў гонар Кастуся Каліноўскага з’явілася ў Мінску ў 1988 годзе на сцяне кінатэатра «Вільнюс». У 1998 годзе яе скралі. Шыльду знайшлі і перадалі на захаванне ў мясцовае ЖРЭА, бо будынак ў той час рэканструявалі.

Пасля трансфармацыі кінатэатра ў Палац барацьбы шыльду ў пачатку жніўня 2013 года без аніякіх урачыстасцей і абвестак павесілі ля цэнтральнага ўвахода ў будынак.

 

Оставить комментарий

You must be logged in to post a comment.