Recent twitter entries...

  •  

У музеі Якуба Коласа з’явяцца постаці Лабановіча, Ядвісі, Сымона-музыкі

Опубликовано | Размещено в: Культуры | Опубликовано 19-09-2013

0

Сяргей Кляшчук, майстар разьбы па дрэве, стварае скульптуры па матывах твораў Якуба Коласа «На ростанях» і «Сымон-музыка». Скульптуры будуць размешчаны на тэрыторыі Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа ў канцы кастрычніка. Мы паразмаўлялі з дырэктарам музея і самім скульптарам, а таксама наведалі майстэрню стваральніка. 
 

 
Фінансаваннем плошчы са скульптурамі займаецца Міністэрства культуры.

Зінаіда Камароўская
, дырэктар музея: «Уяўляеце, як выдатна, калі чалавек прыйдзе ў музей, будзе хадзіць па тэрыторыі і сустрэнецца з «драўлянымі» героямі твораў. Побач будуць стаяць інфармацыйныя стэнды ў выглядзе кнігі. Хочацца, каб на тэрыторыі музея таксама размяшчаліся розныя выказванні Коласа. Але на ўсё гэта патрэбныя грошы, усё з часам. Хочам зрабіць рабінавую алею на бацькаўшчыне пісьменніка Мікалаеўшчыне, прысвечаную паэтам-землякам, якія пайшлі з жыцця. У далейшым мы створым скульптуры для дзяцей, бо Колас і казкі пісаў». 
 
Сяргей Кляшчук: «Колас – гэта вечная і цікавая тэма. Я некалькі начэй перачытваў “Сымона-музыку” і плакаў: для мяне настолькі ўсе пачуцці былі моцнымі. Таму мне вельмі падабаецца праект. Скульптуры раблю з дуба. Але дрэвы ахоўваюцца, проста так не зваліш дуб і не панясеш да сябе. Я праязджаў па ўскраінах Мінска і бачыў, што дрэваў у нас дастаткова, толькі вось як дастаць? Звярнуўся да галоўнага ляснічага Мінскай лесапаркавай гаспадаркі, вырашыў з ім пытанне па тэлефоне. Праз тыдзень ён патэлефанаваў і параіў звярнуцца да ляснічага, які пакажа дрэва». 

 
Нас завялі ў кабінет, дзе стаіць працоўны стол пісьменніка, з тым барометрам, пра які ён аднойчы напісаў верш.
 
Майстэрня Сяргея Клешчука размяшчаецца за горадам. Там чакаюць сваёй чаргі будучыя скульптуры: Лабановіч, Ядвіся, Сымон-музыка. Працы будзе шмат, бо трэба паспець да канца кастрычніка. Абывацелю складана ўявіць, як са звычайнага бруска дрэва высякаецца скульптура. 

 
На тэрыторыі майстэрні размяшчаецца нібы жывая скульптура бабулі, якую ён зрабіў па партрэце мамы цешчы. «Памятаю, калі мы прыязджалі да бабулі ў вёску, яна давала ўнукам 5 рублёў на прысмакі, хоць у самой пенсія была каля 35 рублёў. А я тады працаваў у Доме друку, атрымліваў 200 рублёў, і мне было так сорамна, калі яна давала гэтыя грошы ўнукам…» 

3 лістапада правядуць «Каласавіны» – мерапрыемства, прысвечанае Дню народзінаў пісьменніка. Да гэтай даты скульптуры павінны з’явіцца на тэрыторыі музея.

 

Оставить комментарий

You must be logged in to post a comment.